Чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе пачаўся 1 мая. Сёлета каманды падзелены на дзве групы, у групе “А” гуляюць каманды з нашага рэгіёна.
У адной з гульняў сустрэліся “Забудова-2007” з Чысці і “Вілія” з Вілейкі. Віляйчане ў гасцях аказаліся мацнейшымі 2:1. У іх дублем вызначыўся Сяліцкі, у “Забудове-2007” – Астэртах.
Каманда “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях прайграла футбольнаму клубу “Барысаў” 1:2 (адзіны гол у маладзечанцаў на рахунку Красоўскага).
А вось “Валожын-2010” буйна саступіў ў Беразіно аднайменнаму клубу 0:8. паведамляе абласная федэрацыя футбола.
Перамога дазволіла “Віліі” пасля першага тура заняць трэцяе месца ў групе “А”.