Прабіцца ў фінал Тэа дапамагае маладзечанец.

Арцём Ахпаш, спявак з Маладзечна, выйшаў на сцэну Еўрабачання ў якасці бэк-вакаліста выканаўцы ад Беларусі Тэа.

Арцём выпускнік Маладзечанскай сярэдняй школы №7 і каледжа імя Агінскага. Быў салістам маладзечанскай групы “Пін-код”. Цяпер вядомы за межамі горада як спявак, акцёр, радыёвядучы.

Літаральна праз паўгадзіны мы даведаемся, ці трапіла Беларусь і Маладзечна ў фінал Еўрабачання.