Першая сустрэча з ахвотнымі вучыць мову ў Маладзечне доўжылася больш за дзве гадзіны. Правялі яе стваральнікі мінскіх курсаў журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская.

На сустрэчу завітала і бард-спявачка Таццяна Беланогая, якая скончыла ў Маладзечне гімназію №6. 

Заняткі прайшлі ў «Лівіа» (Вялікі Гасцінец 143 б, гандлёвы цэнтр «Модуль», 4 паверх).

Далейшыя адбудуцца там жа ў наступны чацвер, 15 мая, у 19.00.

Уваход вольны!

Шукайце сябе на відэа:







Відэа Глеба ЛАБАДЗЕНКІ.

Падрабязней пра курсы чытайце пазней.