Што для жыхароў падрыхтавалі гарады ў Дзень перамогі.

МАЛАДЗЕЧНА. Святочная канцэртная праграма з удзелам народнага клубнага аб’яднання “Адпачынак” і народнага хору ветэранаў вайны і працы “Надзея” пачнецца 9 мая ў 12.00 у амфітэатры ў парку Перамогі. Доўжыцца яна будзе тры гадзіны.

Таксама ў парку для дзяцей арганізуюць забаўляльную праграму “Волатаўская застава”.

На брацкіх могілках пройдзе мітынг-рэквіем “Пакуль мы памятаем – мы жывём”.

Вечарам на пляцоўцы побач з амфітэатрам пачнецца праграма “У гарадскім садзе грае духавы аркестр”.

СМАРГОНЬ. Святочныя мерапрыемствы будуць ісці ад 10 гадзін раніцы да 10 гадзін вечара.

У 11 гадзін раніцы пачнецца мітынг-рэквіем “Гарыць агонь вялікіх гадоў” побач з помнікам загінулым воінам і партызанам.

Ад 10 да 15 гадзін на цэнтральнай алеі гарадскога парку пройдзе выстава-кірмаш вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў і майстроў народнай творчасці Смаргоншчыны “З крыніц жыватворных”.

У 10 гадзін раніцы ў спарткомплексе “Юнацтва” пачнецца турнір па шахматах.

На пляцоўках у розных месцах гарадскога парку у дзень будуць працаваць гульнявыя атракцыёны “Гульнявы калейдаскоп”.

Ад 11 да 14 гадзін на цэнтральнай алеі парка будзе ладзіцца выстава “У полымі вечнага агню” на аснове матэрыялаў смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.

У 12 гадзін у летнім амфітэатры ў парку тэатралізаванае адкрыццё канцэртнай праграмы “Паклонімся вялікім тым гадам”.

Ад 12 да 13 гадзін на цэнтральных вуліцах горада пройдзе легкаатлетычны крос.

У палове першай гадзіны дня пачнецца святочная канцэртная праграма “Звініць перамогай май квітнеючы”. Доўжыцца яна будзе каля чатырох гадзін.

ВАЛОЖЫН. У святочны дзень 9 мая жыхароў і гасцей Валожына  чакаюць наступныя мерапрыемствы:

 Ля вечнага агню на плошчы Свабоды ў 10.00 адбудзецца ўрачысты мітынг, ускладанне кветак да помніка загінулым, прысвечаныя Дню Перамогі “Подзвігу народа – жыць у вяках”;

Валожынскі раённы Цэнтр культуры рыхтуе тэатралізаваную канцэртную праграму “Дзякуем за тое, што мы жывыя”. Яна пачнецца а 11 гадзіне.  

Кінатэатр “Юнацтва” у 15.00 пакажа кінафільм “Цель вижу”.

На пляцоўцы ля гарадскога возера з 12.00 будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя пункты.

Дзіцячая пляцоўка ў гарадскім парку а 12 гадзіне запрашае на святочную канцэртна-забаўляльную праграму для дзяцей і падлеткаў “Сонца над маёй Беларуссю”, пленэр “Мы малюем мір” і гандлёвыя пункты з дзіцячымі цацкамі, папкорнам і салодкай ватай.

У гімназіі №1 а 13 гадзіне стартуе турнір па міні-футболе для выхаванцаў ДзЮСШ.

А 12 гадзіне шашачна-шахматны клуб аддзела адукацыі, спорту і турызму, што месціцца па вуліцы Партызанскай д.15., правядзе шашачны турнір для ветэранаў вайны і працы.

На стадыёне мікрараёна “Сельгастэхніка” у 11.00 пачнецца раённы этап Усебеларускага кроса “Перамога”.

У 16.00 пачнецца матч чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе паміж камандамі “Валожын – 2010” і “Забудова” (Маладзечна)

У вячэрні час для дзяцей, падлеткаў і моладзі ў раённым Цэнтры культуры і кінатэатры будуць праходзіць дыскатэкі з 20.00 да 02.00.

ВІЛЕЙКА. Святочныя мерапрыемствы 9 мая распачнуцца ў 11 гадзін на плошчы Свабоды ля помніка воінам-вызваліцелям. Адбудзецца мітынг-рэквіем, потым пройдзе святочнае шэсце.

На плошчы Леніна пасля 12 гадзін адбудзецца канцэртная праграма. Тут запрацуюць выстава краязнаўчага музея “Дарогамі вайны”, ваенна-палявая кухня, выставы-продажы, дзіцячыя забавы.

У 12 гадзін пачнуцца мерапрыемствы ў вёсцы Заброддзе, дзе знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны”.

Пройдуць паніхіда на лясных шпітальных могілках, малебен ля капліцы святых Барыса і Глеба, асвячэнне каменя ў памяць пра абаронцаў Айчыны, літаратурна-музычны канцэрт-марафон “Сустрэча пакаленняў”, паказальныя выступленні клуба “Юны дэсантнік” ды іншыя мерапрыемствы.   

МЯДЗЕЛ. Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, пачнецца на плошчы Шаранговіча ў 10 гадзін. Потым гараджане накіруюцца да брацкай магілы воінаў і партызан на ўездзе ў горад, дзе ускладуць вянкі і кветкі. У 11 гадзін адбудзецца канцэртная праграма ў амфітэатры, якая працягнецца некалькі гадзін.

АСТРАВЕЦ. Урачыстасці ў Астраўцы пачнуцца ў 10.30 з мітынга ля помніка воінам-вызваленцам.

Святочная канцэртная праграма з удзелам мінскай кавер-групы “Токсіс” будзе доўжыцца ў парку з 11 да 15 гадзін.

А 12 гадзіне на гарадскім стадыёне пачнецца спартыўнае свята.

А 15 гадзіне ўсе жадаючыя змогуць паспаборнічаць у моднай гульні “Лазертаг”. Гульня адбудзецца ў паркавай зоне.

А 17 гадзіне ля фантана ў парку пачне працаваць канцэртная пляцоўка для ўсіх. Адначасова з гэтым пачне працаваць бібліятэка пад адкрытым небам.

А 18 гадзіне зала “Галактыка” збірае жадаючых паспаборнічаць у чэмпіянаце па кам’ютарнай гульні “World of Tanks”.

У 21.30 у гарадскім парку ля амфітэатра будзе ладзіцца паказ фільма пра вайну. Усе жадаючыя змогуць узяць з сабой тэрмасы з кавай, плед і зручна размясціцца на газоне.

Скончыцца святочны дзень дыскатэкай, якая пачнецца ў зале “Галактыка” а 23.00 гадзіне і будзе доўжыцца да 4 гадзін раніцы.

АШМЯНЫ. Асноўныя ўрачыстасці пад агульнай назвай “Салют табе, Вялікая Перамога!” пройдуць на плошчы ля Дома Саветаў. Мітынг пачнецца ў 11 гадзін.

У 11.45 – канцэрт народнага хора ветэранаў вайны і працы.

У 12.00 – канцэрт-віншаванне калетываў школ горада “Пад мірным небам”.

13.00 – канцэрт народнага ансамбля песні и танца “Крыніцы”.

А 14 гадзіне гарадскі кінатэатр запрашае на дэманстрацыю фільма “Алтар Перамогі”.

У парку пройдуць спаборніцтвы па валейболе і перацягванні каната.

20.00 – канцэрт народнага тэатра танца і песні “Імпульс”.

Скончыцца свята дыскатэкай у гарадскім Доме культуры.

Акрамя таго, цягам дня будзе працаваць палявая кухня, гандлёвыя пункты, атракцыёны.