Экспрэс-апытанне ў Красным
Галіна Сімвалокава, выхавальніца:
– Свята 9 Мая выклікае ў мяне пачуццё радасці, гонару за тое, што мы вольныя, незалежныя людзі. Я ўдзячная ветэранам, што жыву пад мірным небам.
Людміла Раманоўская, гаспадыня:
– Самыя светлыя пачуцці . Гэта і гонар, і радасць і хваляванне і бясконцую ўдзячнасць тым, хто дамогся гэтай перамогі.
Алеся Шчарбакова, білетная касірка:
– Гэта свята сапраўды са слязамі на вачах. Я на 9 Мая заўсёды плачу, бо вельмі шкадую загінулых на вайне. У мяне дзядуля ваяваў. Вайна – гэта вельмі страшна.
Святлана Сільвановіч, мікрабіёлаг:
– Свята 9 Мая – нагода ўспомніць пра тое, што мы вольны, незалежны народ. Дзякуй за гэта нашым ветэранам. Я нядаўна прачытала кнігу ”Красненскія таямніцы”. Аказваецца, колькі загінула тут людзей! Мы заўсёды павінны памятаць пра подзвіг нашых дзядоў.
Вера Бондарава, у дэкрэтным адпачынку:
– Шкадаванне, што з кожным святам Перамогі ветэранаў становіцца ўсё менш і менш. З нашых ветэранаў моладзь павінна браць прыклад.
Алена Данілевіч, настаўніца англійскай мовы:
– Выклікае пачуццё гонару, што мы – беларусы, незалежны народ. У такі дзень хочацца сказаць словы падзякі ветэранам, якія баранілі нас, змагаліся за нашу будучыню. Мы памятаем пра гэта.
Юры Касцевіч, цясляр:
– 9 Мая – вельмі важнае свята для нас, беларусаў. Хачу, каб яно святкавалася заўсёды, моладзь павінна памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за іх будучыню. Свята Перамогі – гэта памяць народа.
Normal
0
false
false
false
RU
X-NONE
X-NONE
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-priority:99;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Calibri”,”sans-serif”;
mso-bidi-font-family:”Times New Roman”;}