У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка выдалі два буклеты.

Называюцца яны – “Вайной параненыя душы: дзеці вайны Мядзельшчыны” і “Гісторыя Перамогі ў лёсе жанчын Мядзельшчыны”.  Буклеты выдадзены да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Задума буклетаў належыць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны з к. п. Нарач (Купа), аўтару допісаў у “Рэгіянальную газету” Міхаілу Чарняўскаму. Ён жа сабраў большасць матэрыялаў.

Гэтыя буклеты распаўсюдзяць па бібліятэках раёна. Іх будуць выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў.