Такую інфармацыю даслаў у рэдакцыю сайта vialejka.info адзін з чытачаў, які працуе на Зеніце.

Па заводзе выйшаў прыказ, па якім з сярэдзіны чэрвеня да канца лета (паўтары месяцы) завод ня будзе працаваць у пятніцу.

Гэта азначае, што людзі, які працуюць за мінімальны заробак (а іх на заводзе шмат), будуць атрымліваць менш “мінімалкі”, бо правацаваць яны будуць только  4 з 5 працоўных дзён.

 
Два месяцы назад ужо былі цікавыя “новаўвядзенні” ад кіраўніцтва: пенсіянераў прымушалі дабраахвотна  разарваць кантракт і затым заключыць дагавор падраду.
 
Гэта адымае сацыяльныя гарантыі працоўніка (працоўнік губляе права аплаты бальнічнага, адпачынкі, забеспячэння спецвопраткай, малаком (пры шкодных умовах працы).
 
Некаторыя ўжо гэта зрабілі.