ПРАГРАМА фестывалю “Маладзечна-2014”.

П Р А Г Р А М А

14-а Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014”

13-14 чэрвеня, Маладзечна

Першы дзень (13 чэрвеня)

Палац культуры ў Маладзечне

12:00 – Другі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу           маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Амфітэатр

20:00 – Урачыстае адкрыццё 14-а Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014”

Трэці тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Канцэрт “70 год Перамогі”

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны

аркестр Беларусі”.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых  выканаўцаў беларускай эстраднай песні.           

Другі дзень (14 чэрвеня)

Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў

11:00 – Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Малая зала Палаца культуры г.Маладзечна

14:00 – паэтычная гасцёўня “Каб любіць Беларусь…” з удзелам беларускіх паэтаў.

Канцэртная зала Палаца культуры Маладзечна

16:00 – канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў, вядомых выканаўцаў краіны.

Чысцінскі сельскі дом культуры Маладзечанскага раёна

18:00 – Гала-канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны  аркестр Беларусі”.

Цэнтральная плошча

19:00 – Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі           Беларусь імя Г.І.Цітовіча   

          Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Амфітэатр

21:00 – Закрыццё 14-а Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014”.

Гала-канцэртСпадчына песняроў”, прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

 Феерверк.

13 чэрвеня (з 1500 да 1900), 14 чэрвеня (з 1100 да 1900) працуюць:

Цэнтральная пляцоўка “Я песняй услаўляю Беларусь” –  канцэртная  праграма творчых калектываў Маладзечаншчыны (Цэнтральная плошча);

Пляцоўка “Свет дзяцінства” – гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей (гарадскі парк, кінатэатр “Радзіма”).

13 і 14 чэрвеня (з 1100 да 1900) працуюць:

“Горад майстроў” – выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага  мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага і вул.Віленская);

“Купляйце беларускае”  – выставы-продажы тавараў народнага спажывання (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага і вул.Віленская).

У праграме могуць адбывацца змяненні.

Магілеўчанка Валерыя Грыбусава: “Пасля перамогі ў конкурсе маладых выканаўцаў я змагу працаваць у аркестры Фінберга”

Маладзечна рыхтуецца да нацыянальнага фестывалю (ФОТА)

Нацыянальны фестываль. Дзень першы (ФОТАРЭПАРТАЖ)