Вучыць 16-гадовых юнакоў і дзяўчат кіраваць матацыклам будуць дзяржаўтаінспектары.
Калі маладыя людзі паспяхова здадуць экзамены па правілах дарожнага руху і практычным кіраванні матацыкла, ім выдадуць пасведчанне кіроўцы.
Ахвотных будуць рэгістраваць 16 мая на аўтадроме Маладзечанскага аддзялення Дабраахвотнай аб’яднанне садзеяння авіяцыі, арміі і флоту. Адрас: Маладзечна, вуліца Віленская, д. 64. Тэлефон: (80176) 73-48-00, 73-56-03, 74-53-45, 74-53-47. Пачатак а 10 гадзіне.
Акцыю ладзяць для прафілактыкі і папярэджання аварый з удзелам матацыклістаў, каб папулярызаваць, наколькі важна трымацца правілаў дарожнага руху.