Ад 12 да 21 мая дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы ДТЗ пад дэвізам “Дзіця − галоўны пасажыр”.

На мэце гэтай акцыі − захаваць жыццё і здароўе маленькіх пасажыраў. Пераканаўча просім кіроўцаў трымацца правілаў дарожнага руху, пры перавозцы дзяцей карыстацца дзіцячымі крэсламі.

Сёлета ў 108 аварыях на дарогах Беларусі загінула дзесяць і атрымала траўмы 108 дзяцей. На Міншчыне загінула чацвёра непаўнагадовых, параненых дваццаць.