На заняткі ў Маладзечна 15 мая прыедзе славуты беларускі музыка, шоўмен, радыёвядоўца, журналіст ды проста файны чалавек Аляксандр Памідораў.
Другія заняткі “Мовы Нанова – Мала93ечна” ізноў сабралі 60 чалавек (Фотагалерэя)
15-га мая вы дазнаецеся, як слушна вітацца, звяртацца ды развітвацца па-нашаму, навучыцеся ўжываць “у” і “ў”, папрактыкуецеся ў перакладзе штодзённых сітуацый.
Таксама вы пачуеце колькі блізкіх сэрцу спеваў ад самай беларускай іспанкі Ангелы Эспінозы!
Кожнаму наведніку 15-га – падарунак ад інтэрнэт-крамы “Імбрык”!
Заняткі праходзяць у “Лівіа” (Вялікі Гасцінец 143 б, гандлёвы цэнтр “Модуль”, 4 паверх (насупраць начнога клубу “Клаб”), уваход праз “Беларусбанк”). Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны!