У суботу, 10 мая, у Вілейцы адбылося прадстаўленне сапраўднай “Батлейкі”.

Суботнім вечарам у Вялейцы адбылося незвычайнае прадстаўленне. З выступам да нас завітаў Тэатр Пана Скіргайлы, заснаваны на старадаўніх ліцвінскіх традыцыях.

 Перад самім лялечным спектаклем прайшла даўгая і змястоўная лекцыя пра асаблівасці сапраўднай батлейкі і яе гістарычныя карані. 

 

 Шмат было сказана пра тутэйшы кшталт, культурныя і рэлігійныя асаблівасці.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Пан Скіргайла асаблівую ўвагу звярнуў на тое, як мусіць і як не павінна выглядаць сапраўдная лялька батлейкі; распавёў пра прапорцыі тутэйшага твару, а таксама матэрыялы, з якіх робіцца гэткая лялька.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

З таго, што лекцыя была даволі працяглай і не ўсім цікавай, не кожны дачакаўся самаго спектаклю. Тым не менш, хтосьці прыйшоў адмыслова на яго.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Пачатак доўгачаканага спектакля заўважна ажывіў аўдыторыю.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Багатым і відовішчным было музычнае і мастацкае афармленне.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Несумненна гледачы ўбачылі і ацанілі акторскі талент.

 Канешне, маленькае памяшканне часам не дазваляла разгарнуцца, так бы мовіць, на ўсю, але асноўнай дзеі гэта ніяк не зашкодзіла.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

Самі лялькі сапраўды былі цікавымі і выкшталцонымі, а жарты выклікалі ў гледачоў шчыры смех.

 Вялікі цмок нават шугаў полымя.

Фота Міхась Кулеш

Фота Міхась Кулеш

 Напрыканцы імпрэзы прайшла невялікая віктарына з прызамі. Варта дадаць, што яшчэ на пачатку Пан Скіргайла запрашаў прысутных падзяліцца пасля (пажадана праз сеціва) сваімі ўражаннямі, тым, што спадабалася, што не, што хацелася б пачуць і пабачыць, што было незразумела.