У суботу, 17 мая, з 6 да 21 гадзіны ў горадзе спыняць падачу вады.

Адбудзецца гэта ў сувязі з планавым рамонтам гарадскіх водаправодных сетак і абсталявання водазабору.

Будзе арганізавана забеспячэнне вадой. Набраць яе можна будзе па вуліцы Незалежнасці (раён крамы “Чыркава”), вуліцы Гагарына (крама №26) і вуліцы Кастрычніцкай (крама №25).