У суботу ў райцэнтры прайшло шостае рэгіянальнае свята-конкурс “Лазовыя карункі”.

У ім удзельнічалі майстры лозапляцення з Міншчыны – як дасведчаныя, так і юныя. Кожны з іх цягам трох гадзін мусіў стварыць твор з лазы.