Белгідрамет папярэджвае, што ў Мінску сёння, 20 мая, з 16 да 21 гадзіны пры навальніцы месцамі па горадзе чакаецца град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с.

На сераду таксама абяцаюць навальніцы, залевы, град

На большай частцы тэрыторыі краіны 21 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагназуюцца навальніцы, месцамі чакаюцца град і моцныя залевы.

Вецер паўднёвы 4–9 м/с, пры навальніцах – з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10–16 градусаў, у дзённыя гадзіны будзе ад +21–27.

Наша ніва” паводле БелТА.