Андрэй Буслаўскі вырошчвае 40 дрэў. Яго двор стаіць непадалёк ад прыпынка Фестывальны.
Побач расце калгасная бульба.
Сёлета гаспадар заўважыў, што частка яго дрэў расце няправільна: лісткі не вырастаюць, кара счарнела. Магчыма, прычына ў хімікатах, якімі апрацоўваюць бульбу, ці яшчэ ў нечым.
Такая самая праблема і ў яго суседзяў: частка дрэваў здаровыя, іншыя – пашкоджаныя. Спадар Буслаўскі не ведае, як ратаваць дрэвы, спецыялісты таксама не далі рады.
Магчыма, хтосьці з чытачоў нашага сайта ведае, у чым можа быць праблема.