У Ратамцы 17 мая прайшоў пяты абласны турнір юных хімікаў. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі 13 раёнаў Міншчыны.

Выдатна выступілі на турніры навучэнцы Куранецкай сярэдняй школы: яны падзялілі першае месца з прадстаўнікамі Слуцкага раёна.

Не засталіся без узнагарод яшчэ дзве каманды з Вілейшчыны. Каманды Вілейкі і сярэдняй школы №3 горада ўдастоены Дыпломаў трэцяй ступені.