Сёння, 22 мая, а 19-й гадзіне адбудуцца чарговыя заняткі “Мовы Нанова – Мала93ечна”. Тэма – “Горад”.

Ці не прайсціся гэтым вечарам па гарадскіх прысадах, ці не прызначыць спатканне ля кнігарні, ці не папіць потым гарбаты ў кавярні?

Калі адказ на гэтае пытанне “так”, тады вам на “Мову Нанова”!

Заняткі правядуць карэспандэнткі “РГ” Наталля Тур і Настасся Роўда.

Запрошаны госць – музыка-мульціінстументаліст Сяргей Ярук, які іграе на народных беларускіх інструментах: акарыне, чаротцы, дудзе, жалейцы.

Другія заняткі “Мовы Нанова – Мала93ечна” ізноў сабралі 60 чалавек (Фотагалерэя)

Першыя заняткі “Мовы Нанова” ў Маладзечне сабралі 60 чалавек (Фотагалерэя, дадалося відэа)