13 мая ў Барысаве прайшлі абласныя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнцаў школ.

Адбываліся яны ў межах 26-й абласной круглагадовай спартакіяды.

У складзе каманды Мядзельскага раёна вызначыліся ў спаборніцтвах прадстаўнікі Будслаўскай сярэдняй школы. У старэйшай групе на дыстанцыі дзве тысячы метраў перамагла Анастасія Рудкоўская, а ў сярэдняй – лепшым на такой жа дыстанцыі быў Антон Роўда.