Трэція заняткі “Мовы Нанова” ў Маладзечне былі прысвечаныя тэме “Горад”.
Удзельнікам горад адкрыўся з самых нечаканых бакоў.
Аказваецца, у Маладзечне ёсць месца, якое знаходзіцца за тры метры над узроўнем семак!
Менавіта ў такіх фарбах апісалі гарадскі стадыён слухачы “Мовы Нанова”.
А ў самім горадзе жывуць маладзечанцы, якія, каб папіць каву, выходзяць на гаўбец. І свежую прэсу чытаюць у альтанцы.
Напрыканцы сустрэчы дудар Сяргей Ярук проста назаўсёды закахаў у сябе ўсю публіку. Выканаў на акарыне, дудзе і жалейцы “Саўку ды Грышку”. А разам з залай перанёс нас з амаль спякотнага горада ў лес, дзе птушкі, дождж і вецер.
Наступныя заняткі будуць апошнімі ў гэтым сезоне. Не прапусціце, вас чакае шмат сюрпрызаў.
Другія заняткі “Мовы Нанова – Мала93ечна” ізноў сабралі 60 чалавек (Фотагалерэя)
Першыя заняткі “Мовы Нанова” ў Маладзечне сабралі 60 чалавек (Фотагалерэя, дадалося відэа)