Ён абвінавачваецца ў тым, што, з’яўляючыся службовай асобай у 2009-2011 гадах, без адпаведнага афармлення і аплаты ў працоўны час прыцягваў падначаленых работнікаў і выкарыстоўваў тэхніку прадпрыемства для будаўніча-мантажных і рамонтных работ на аб’ектах нерухомасці. Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік пракурора вобласці Аляксандр Бяліцкі.

Гэтыя аб’екты належалі самому кіраўніку, яго блізкім сваякам і іншым асобам. У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.

Былому кіраўніку прадпрыемства прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 424 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Чытайце на гэту тэму таксама:

9.04.2014.СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома