Гульня з верхнядзвінскай камандай доўжылася амаль дзве з паловай гадзіны. Перамагчы маладзечанцы здолелі толькі па серыі пенальці, узяўшы саперніка зморам – 6 : 5. У асноўным часе ні маладзечанцам, ні камандзе саперніка не пашчасціла адкрыць лік.

У другім тайме варатар “Прыазер’я” , атрымаўшы чырвоную картку, пакідае гульню. Аднак гэтыя абставіны не дапамаглі камандзе “Маладзечна-2013” скарыстацца перавагай. Прызначаны пенальці ляціць міма варотаў. Нягледзячы на тое, што маладзечанцы спрабуюць  ствараць вострыя моманты ля варотаў саперніка, якія засталіся без гаспадара, жаданага выніка іх спробы не прыносяць.

Як нехта з прысутных трапна заўважыў, гульня больш была падобная да спартыўнай хады з мячом.

– Як у цэлым уражанні ад гульні? – пытанне да кіраўніцтва клуба.

Першым на яго адказаў дырэктар ФСК “Мададзечна-2013” Аляксандр Любанец:

– Увогуле гульня спадабалася, нарэшце з’явілася нейкая стабільнасць у камандзе. Па маіх адчуваннях, у абароне хлопцы адпрацавалі добра. У канцы гульні дамучылі нарэшце саперніка.

Мяне здзівіла тое, што ў сваёй групе А, дзе гуляе Верхнядзвінск, каманда займае трэці радок, а па гульні з Маладзечнам і не скажаш. Мне падалося, што нашы хлопцы глядзеліся не горш.

– Аляксандр, не магу не задаць пытанне ад заўзятараў: можа, каманда ўвесь час прайграе таму, што ў нас благі трэнер?

– У нас добры трэнер. Вельмі шкада, што заўзятары так думаюць. Атрымоўваецца, што каманда сутыкнулася з цяжкасцямі, а яны ўжо абвінавацілі трэнера ва ўсіх смяротных грахах. Так, збоку, відаць,  судзіць лягчэй, а вы прыйдзіце і правядзіце трэніроўку. І гульцоў у патрэбнае месца пастаўце, і ўстаноўку на гульню дайце, тады і разважайце. Так, Дзмітры не самы вопытны трэнер, але ён спрабуе. А вы спытайце ў Мятліцкага, чаму ён сышоў у апошні момант, пакінуўшы каманду без трэнера?

– Ці размаўлялі вы з прадстаўнікамі ДЮСШ наконт таго, каб запрасіць кагосьці з футбалістаў ці кіраўніцтва на трэнерскую працу ў ФСК “Маладзечна-2013”?

–  А што, хтосьці выявіў жаданне? Я не разумею пазіцыю ДЮСШ. Ужо час забыцца на старыя крыўды і падысці да дыялогу канструктыўна. Мы ж не звяры, ну патэлефануйце, прапануйце, мы пойдзем на сустрэчу. А наконт новага трэнера з ДЮСШ не думаю, што гэта слушная прапанова. Пакуль новы трэнер знойдзе кантакт з футбалістамі, увойдзе ў рабочы працэс. Іншая справа, той трэнер, з досведам якога ў трэнерскай працы я быў бы знаёмы. 

А наконт проста пазваніць і дамовіцца аб сустрэчы яскравы прыклад нашага гульца Цімафея Ігрушы. Ён сам знайшоў кантакты трэнера, сам прыехаў на прагляд, і вось, калі ласка, амаль кожную гульню іграе ў аснове.

Дзмітры Ганчароў, галоўны трэнер ФСК “Маладзечна-2013”, гульнёй задаволены.

– Дакладней сказаць, – кажа Дзмітры, – я задаволены тым, што каманда прайшла ў наступны этап. Так, нам у гульні не хапіла майстэрства і ўдачы, але каманда ўжо больш упэўненая ў сваіх сілах, усе мае ўстаноўкі на гульню хлопцы выканалі.

– Дазвольце паспрачацца: каманда-сапернік большую палову гульні гуляла без варатара і вы называеце гэта “каманда выканала ўстаноўку”?

– Ну, вам з трыбун, канешне, лепей відаць, што да чаго. Але я лічу, што справядлівасць у гэтым матчы ўсё ж такі перамагла. Наша каманда стварала больш небяспечных момантаў ля варотаў саперніка. Паўтаруся, не хапіла майстэрства, каб у атаках ставіць кропку, але гэта справа нажыўная. Трэніравацца і яшчэ раз трэніравацца. Я так думаю, што калі будзе прагрэс у трэніроўках, то і перамогі абавязкова прыйдуць.

Кубак БеларусіКаманда "Маладзечна-2013"cameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/26/2014 12:37:49 AMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20На перапынкуcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:57:12 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:54:00 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:42:07 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Трэнер Дзмітры Ганчароўcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:40:30 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:37:57 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:37:51 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:33:15 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:25:29 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:20:59 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:17:49 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:16:20 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:16:13 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Момант гульніcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/25/2014 11:15:22 PMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Гледачыcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/26/2014 12:46:45 AMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20На трыбунах таксама перажывалі за вынікcameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/26/2014 12:46:26 AMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Каманда "Прыазер’е"cameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/26/2014 12:45:50 AMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20Дзякуй фанатам за падтрымку!cameramake Canonheight 280flash 16camerasoftware Adobe Photoshop CS4 originaldate 5/26/2014 12:48:51 AMwidth 480orientation 1cameramodel Canon PowerShot SX20