Ад 27 да 30 мая Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце на аб’ектах чыгуначнага транспарту правядзе спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”.

Арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы на станцыях і прыпынках, правядуць размовы ў калектывах прадпрыемстваў, зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль.

Ладзяць яго дзеля таго, каб спыніць незаконную міграцыю і палепшыць сітуацыю, звязаную з прыбыццём замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. А таксама спынення з іх боку супрацьпраўных дзеянняў.

Замежных грамадзян альбо асоб без грамадзянства, якія парушылі правілы знаходжання ў краіне, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Адказнасць за такое правапарушэнне прадугледжвае папярэджанне, штраф у памеры да 50 базавых велічынь альбо дэпартацыю.

Таксама магчымае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.