Завяршыліся гульні на Кубак Вілейскага раёне па футболе.

20 мая адбыліся паўфіналы. Каманда “Першы Беларускі” з мінімальным лікам 1:0 выйграла ў “Крыніцы”. Асноўны час матчу “Шылавіч” з “Рубінам” завяршыўся нічыёй 2:2. А ў серыі пенальці мацнейшымі аказаліся гульцы “Шылавіч”. Вынік 5:3.

Дзве заключныя гульні адбыліся 22 мая. У матчы за трэцяе месца “Крыніца” была мацнейшая за “Рубін” 3:1.

А ў фінале футбалісты “Першага Беларускага” не пакінулі шанцаў гульцам з “Шылавіч” 4:0.

Каманда-пераможца атрымала Кубак. Адзначылі лепшых гульцоў трох каманд. Прыкладам, у пераможцы ім стаў Максім Чабрыцкі.

Ход турніру і фінальную гульню пракаментаваў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

– Нечаканасцю стала адсутнасць у вырашальных матчах мінулагодніх уладальнікі Кубка – “Буддэталяў”. Каманда проста не сабралася на чвэрцьфінальны матч з “Рубінам”, і ёй было залічана тэхнічнае паражэнне. А так яны павінны былі прайсці і далей. У фінал, апроч “Першага Беларускага”,  выйшлі “Шылавічы”. Каманда  хуткая, завадная, у хлопцаў ёсць жаданне гуляць, рухацца. І па гульні нармальна выглядаюць. А ў серыі пенальці добра праявіў сябе іх варатар.

У фінале гульцы “Шылавіч” пару грубых памылак дапусцілі на першых хвілінах. Потым у першым тайме гулялі нармальна, былі моманты таксама, маглі забіваць. Але ў другім тайме яшчэ два галы прапусцілі, і ўжо “Першы Беларускі” дагульваў матч рэзервовым складам.