Чатырохсоты гол на рахунку футбольнага клуба “Смаргонь” за ўсю гісторыю выступлення ў першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Гістарычны гол у матчы з “Іслаччу” забіў Мікалай Рындзюк, паведамляе fc-smorgon.by

Пасля гэтага “Смаргонь” атрымала яшчэ адну перамогу – трэцяю запар. Дома 25 мая смаргонцы перамаглі 3:1 “Смалявічы-СТІ”. У гаспадароў у першым тайме вызначыліся Сямёнаў і  Рындзюк, а напрыканцы сустрэчы гол забіў Мархель.