Здарэнне адбылося сёння раніцай, 27 мая, яшчэ да пачатку працоўнага дня. Ніхто з супрацоўнікаў ці наведнікаў не пацярпеў.
Паведамленне пра тое, што ў Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы па вуліцы Талстога абрынулася столь, паступіла ў службу выратавання ад дырэктаркі гарадской бібліятэкі ў 10.15.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавяла прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.
Абрынулася апорная бэлька і перакрыцце каля 150 кв. метраў на другім паверсе. Памяшканне, дзе гэта адбылося, памерамі 12х20 м. Раней яно служыла чытальнай залай. Аднак цяпер рыхтавалася да рамонту і не выкарыстоўвалася.
Бібліятэка збудаваная ў 1960 годзе.
Прычына таго, што столь абрынулася, устанаўліваецца.
Зараз побач з бібліятэкай дзяжураць супрацоўнікі міліцыі і МНС. Унутр нікога не ўпускаюць.
Фота 112. by
Фота 112. by
Фота 112. by
Побач з бібліятэкай. Фота Настассі РОЎДЫ.
Фота Настассі РОЎДЫ.
Фота Настассі РОЎДЫ.