Штогод у канцы мая раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падводзіць вынікі навучальнага года.

Традыцыйным выніковым мерапрыемствам стаў фестываль дзіцячай творчасці “Зорны сезон”, які праходзіў 23, 24 і 26 мая. На ім кожны з вучняў меў магчымасць паказаць свае дасягненні за навучальны год.

Сёлета ў межах фестывалю прайшлі акадэмічныя канцэрты навучэнцаў музычных гурткоў па класе фартэпіяна, выставы выяўленчага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, святочная канцэртная праграма “Зорны россып”, дзе лепшых навучэнцаў узнагародзілі пахвальнымі лістамі.

Але найбольш яркім і запамінальным мерапрыемствам стаў конкурс “Юны талент-2014” сярод навучэнцаў гурткоў. У ім прынялі ўдзел сем удзельнікаў. Ім неабходна было прайсці шэсць выпрабаванняў. У тым ліку – прадставіць сябе, выканаць кампазіцыю ў тэхніцы ірванай аплікацыі, зрабіць папяровую мадэль самалёта “Каршун” і гэтак далей.

Хоць заданні і былі разнастайнымі, але з імі з поспехам справіліся і дзяўчынкі, і хлопчыкі. А пераможцам конкурсу “Юны талент-2014” стаў навучэнец гуртка  “Авіямадэліраванне” Клім Севярын.

Пераможца конкурсу “Юны талент-2014” Клім Севярын. Фота забяспечана Наталляй Рыжэвіч.

Пераможца конкурсу “Юны талент-2014” Клім Севярын. Фота забяспечана Наталляй Рыжэвіч.