Памяшканне побач з уваходам у пад’езд вызвалілася пасля таго, як заварылі смеццеправод.

– Гэтае невялічкае службовае памяшканне, што знаходзіцца побач з уваходам у пад’езд, увесь час займалі інструменты сантэхніка, якія ён там захоўваў, – распавядае Людміла. – Гэта нікога не хвалявала, нікому не было да гэтага справы.

Цяпер жа наш “цудоўны” сусед пачаў збіраць подпісы за тое, каб гэты смеццеправод аддалі яму. Таму што яго жонцы цяжка цягаць каляску на другі паверх.

Усе мы людзі. Ён мог проста падысці да гэтага дзядулі ды папрасіць ставіць там каляску, – лічыць дзяўчына. – Але ж ён што робіць? Ідзе скардзіцца ў ЖРЭУ. А подпісаў назбіраў усяго адзін.

Людміла таксама мае дзіця і цягае каляску. Акрамя яе ў пад’едзе ёсць яшчэ адна жанчына, з малым дзіцём.

Аднак смеццеправод адзін. І наўрад ці там змесціцца больш за адну каляску. Камусьці давядзецца па-ранейшаму цягаць яе на свой паверх.

Тлумачыць спецыяліст ЖРЭУ-4

Як распавёў намеснік начальніка ЖРЭУ-4 Максім Чаеўскі, у такой сітуацыі жыльцы пад’езда мусяць самі разабрацца, хто будзе карыстацца смеццеправодам. Гэта нежылое памяшканне, якое нікому не належыць, а карыстацца ім могуць усе жыльцы.

Каб пачаць здаваць яго ў арэнду, трэба зняць гэты статус.

Таму пакуль ЖРЭУ загадала цяперашняму “уладальніку” смеццеправода вызваліць памяшканне ад яго рэчаў. Жыхары ж пад’езда тым часам мусяць дамовіцца паміж сабой, як яны будуць карыстацца гэтым пакоем.

Калі дамовіцца яны не змогуць, то ЖРЭУ папросту павесіць замок і ўвогуле ніхто туды не будзе заходзіць.