1 чэрвеня ў 6.47 упершыню з Мінска на Маладзечна адправілася швейцарская электрычка “Штадлер”.
За 55 хвілін данесла яна сваіх пасажыраў. Праўда, нешматлікіх. Усяго ахвотных пракаціцца ў першым рэйсе новага цягніка аказалася агулам каля 15 чалавек.
Ды і ахвотных паехаць з Маладзечна на Мінск у 8 гадзін раніцы швейцарскай электрычкай бізнес-класа назбіралася каля 20.
Каштуе білет 30 тысяч 200 рублёў. Выглядае ён не як на звычайную электрычку, а як на міжгародні цягнік. І набыць яго можна загадзя.
Дарэчы, столькі ж каштуе білет на маршрутку.
Маладзечанец Ягор Жыхараў набыў першы білет на такі цягнік. У яго першае месца.
– У электрычцы вельмі камфортна, – дзеліцца ўражаннямі Ягор. – Адчуванні, быццам едзеш у “Мерседэсе”. Працуе кандыцыянер. На экране адлюстроўваецца хуткасць, з якой едзе цягнік, тэмпература ўнутры салона. Зручныя столікі ёсць і нават разетка, адна на чатыры сядзенні.
Ёсць спецыяльная прыступка, каб без перашкодаў можна было заехаць з каляскай, з роварам. Каб камфортна сябе адчувалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Вагоны таксама абсталяваныя відэакамерамі. І тое, што адбываецца ў цягніку, бачыць машыніст.
У суботу “Штадлерам” кіраваў машыніст Вадзім Чыркін, а дапамагаў яму памочнік машыніста Аляксандр Мацкель.
У швейцарскай электрычцы чатыры вагоны і 216 сядзенняў. Унутры паміж вагонамі няма дзвярэй. Прыбіральня ў цягніку адна. Кава-машын, як у цягніках, што ідуць з Мінска на Вільню, не ўсталявана.
Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.
Маладзечанцы змогуць паўплываць на расклад руху “Штадлеру”
Расклад швейцарскай электрычкі