У панядзелак 2 чэрвеня вішня павалілася на прыпаркаваны побач “Мерсэдэс” у двары каля дома № 68 б па Вялікім Гасцінцы.

Гаспадару гэтай машыны больш пашчасціла, чым гаспадару ў папярэднім выпадку, пра які пісала “Рэгіянальная газета”. Дрэва толькі мяккімі галінкамі зачапіла аўтамабіль, быццам прыкрываючы яго ад дажджу.