На Вілейшчыне працягваюць рэалізоўваць ініцыятыву “Падтрымка ўстойлівасці планавання экалагічных мерапрыемстваў у населеных пунктах Беларусі і Малдовы”.

У межах яе 15 мая ў Вілейку прыехалі прадстаўнікі Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Сербіі, шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця SIDA і іншыя. 

Яны сустрэліся з прадстаўнікамі каардынацыйнага Савета і працоўнай групы па распрацоўцы мясцовага экалагічнага плана дзеянняў Вілейскага раёна.

Разам удзельнічалі ў пасяджэнні, дзе абмеркавалі этапы стварэння гэтага плана. Госці ацанілі, што праца вядзецца на высокім узроўні. Таксама абмеркавалі выбраныя для вырашэння праблемы.

Вілейскі раён стаў адзін з трох раёнаў у рэспубліцы, якія наведала дэлегацыя, паведаміў каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар. Усяго ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы ў Беларусі ўдзельнічаюць дзесяць раёнаў.