Раённае свята “Вясёлка дзяцінства”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў горадзе 1 чэрвеня.

Пачалося яно канцэртнай праграмай у Палацы культуры. Затым каманды з дзесяці ўстаноў адукацыі на працягу амаль дзвюх гадзін выконвалі малюнак на тэму “Бяспечнае дзяцінства –  цудоўныя гады, бяспечнае дзяцінства – свята назаўжды”, спаборнічалі ў спрыце і кемлівасці ў гульнявой праграме на пляцоўках, арганізаваных райаддзелам па надзвычайных сітуацыях.

У заключэнні конкурснай праграмы вядомы мастак Эдуард Мацюшонак павіншаваў каманды са святам, падзякаваў дзецям за актыўнасць і творчае майстэрства.

Усіх ўдзельнікаў конкурсу малюнка ўзнагародзілі дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і падарункамі. А ўдзельнікі гульнявой праграмы атрымалі сувеніры ад Вілейскага РАНС. У гарадскім парку культуры і адпачынку дзецям прадставілі магчымасць бясплатных забаў на атракцыёнах.