Прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР заваявалі ўзнагароды на першынстве Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ ў праграме спартакіяды ДЮСШ і спартакіяды школьнікаў.

Адбылося яно 29 і 30 мая ў Жодзіне. 

Навучэнец Мядзельскай СДЮШАР Яўген Баўтрамовіч заняў другое месца на дыстанцыі 1000 метраў на каноэ-адзіночцы, паведаміла метадыст установы Наталля Баран.

Выхаванец СДЮШАР Андрэй Васілевіч быў чатыры разы першым: на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-двойцы на дыстанцыях 200 і 1000 метраў.