28 мая споўніўся 151 год бітве паўстанцаў пад Уладыкамі. У гэты  дзень ішоў моцны дождж. І мне падалося, што гэта не проста так. Здаецца, нават сама прырода аплаквала герояў.

Наведаўшы месца пахавання паўстанцаў, вырашыў зазірнуць і ў Любчу. Там, нягледзячы на лівень,  механізатары аграгаспадаркі “Стайкі” прыбіралі з-пад мемарыяла склад гною.

Працаўнікі гаспадаркі, і я таксама, былі вельмі здзіўленыя, чаму менавіта аграрнікі павіны перарабляць чужую працу, за якую гаспадарка бракаробам заплаціла грошы. Няўжо настолькі, кажуць, мы багатыя, няўжо салярка ў нас, як гэты дождж, з неба падае?

Ды наогул, чаму такое добрае ўгнаенне так марнуецца і не выкарыстоўваецца па прызначэнні? Сотні тон абы-куды вывезенага гною кожны год зарастае пустазеллем! Простыя рабочыя думаюць пра калгаснае. Вось бы галовы гэтых механізатараў ды кіраўніцтву гаспадаркі, а  дыпломы  кіраўніцтва – механізатарам, жылі б, як у Галандыі!