Рэпер з Вілейкі SP Kava стаў лаўрэатам конкурсу “Заспявай.BY”
Гэты конкурс для маладых беларускіх музыкаў (узростам да 25 год) арганізавалі tuzin.fm і фонд “Вяртанне”. SP Kava прадставіў на конкурс кампазіцыю “Эндшпіль”, у якой паклаў на музыку верш Андрэя Адамовіча “Яна ведае пахі сноў”.
Перамог у конкурсе спявак і баяніст Віталь Варанко.