Жыхар інтэрната па вуліцы Янкі Купалы сваім гатаваннем “запрасіў на пельмені” МНСнікаў.

Здарэнне адбылося 5 чэрвеня.

Жыхар інтэрната вырашыў паабедаць, не выходзячы са свайго пакоя. Спосаб прыгатавання стравы выбраў просты і хуткі: зварыць пельмені ў электрачайніку.

А пакуль яны гатаваліся, вырашыў прыкарнуць.

Сон аказаўся мацнейшым за пах толькі што прыгатаванага абеду, і гора-повар прачнуўся толькі ад гуку пажарнага апавяшчальніка.

– Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, да трапезы, вядома, не далучыліся, затое склалі на мужчыну адміністрацыйны пратакол. Добра, што да пажару не дайшло, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” галоўны спецыяліст Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Кайко.