Увечары 4 чэрвеня паблізу чыгуначнай станцыі г. п. Рудня Смаленскай вобласці затрымалі чацвярых з іх, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Яшчэ траіх падлеткаў затрымалі ў ноч з 4 на 5 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Смаленску.

Далей за ўсіх дабраўся адзін з іх – Ігар Цалінскі. Яго затрымалі ў адным з месцаў яго магчымага з’яўлення – у Люберцах Маскоўскай вобласці.

Чацвярых уцекачоў перадалі супрацоўнікам вучылішча, іншых вернуць туды ў хуткім часе.