Здарэнне адбылося ў панядзелак а восьмай гадзіне раніцы па вуліцы Чапаева. У выніку ДТЗ пацярпела 19-гадовая жыхарка вёскі Студзянец Валожынскага раёна.

Пра здарэнне “Рэгіянальнай газеце” распавёў следчы Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Лапцік:

– Дзяўчына, навучэнка маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа, раніцай у панядзелак ішла на Валожынскі хлебазавод, дзе яна праходзіць практыку. Праз два тыдні ў пацярпелай павінны быць дзяржаўныя іспыты.

На вуліцы Чкалава, на абсалютна роўнай дарозе, дзе няма ніводнага небяспечнага павароту, яе збіў 65-гадовы кіроўца, які рухаўся на сваёй уласнай легкавой машыне. Як потым прызнаўся вінаваты ў аварыі, ён дзяўчыну заўважыў толькі ў сябе на капоце.

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў цвярозы.

Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні маладзечанскай бальніцы з вельмі цяжкай траўмай галавы, пераломам ключыцы і рэбраў.  Такія абставіны даюць права ўзбуджаць супраць кіроўцы аўтамабіля крымінальную справу.