У гульнях чэмпіянату вобласці па футболе “Валожын-2010” 7 чэрвеня дома саступіў 1:4 “СМІаўтатрансу”. 

 “Забудова-2007” 8 чэрвеня ў гасцях перайграла  “Беразіно” 3:2. “Маладзечна-ДЮСШ-4”  разграміла 11:1 аўтсайдэра першынства “Крупкі-ДРБУ-164”.  Дублямі адзначыліся Дзмітры Вышынскі, Сяргей Лавор, Павел Майсяёнак.

Маладзечанцы ў  групе “А” займаюць другое месца. Яны забілі найбольш галоў не толькі ў сваёй групе, але і ва ўсім чэмпіянаце – 28. 

“Забудова-2007” ідзе трэцяй, “Вілія” – шостай, валожынцы – дзявятымі.