У суботу, 7 чэрвеня, у к. п. Нарач (Купа) прайшло раённае свята, прысвечанае адкрыццю курортнага сезона. 

Каманды здраўніц прадстаўлялі на ім свае візітоўкі-прэзентацыі.

Былі майстар-класы ад народных майстроў, спартыўныя спаборніцтвы.

Шмат забаў наладзілі для дзяцей. Таксама праводзіліся конкурсы – малюнкаў на асфальце, на веданне правілаў дарожнага руху. Дзецям паказвалі пажарную тэхніку. Выступілі на свяце чырлідары.