Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы навуковага аддзела Нацыянальнага парку “Нарачанскі” абследавалі сем крыніц.

Там адабралі пробы вады і бентасу для лабараторных даследаванняў. Крыніцы знаходзяцца ў прыродным комплексе “Блакітныя азёры” і ў курортным пасёлку Нарач (Купа).

– Шмат якія крыніцы ў Беларусі маюць статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння, – патлумачыў намеснік генеральнага дырэктара  Нацыянальнага парка “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валерый Люштык. – Але з ніводная з крыніц у Нарачанскім краі не мае такога статусу. Спадзяюся, гэтыя даследаванні дапамогуць некаторым з іх прысвоіць падобны статус.

Даведка “РГ”.

Бентас – сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў.