11 чэрвеня ва ўсіх школах Маладзечанскага раёна прайшоў выпускны баль. Сёлета школу  з адзнакай скончылі 49 выпускнікоў раёна.

Некалькі слоў пра залаты медаль.

У СССР да 1954 года залатыя медалі былі сапраўды залатымі. Бліскучыя круглячкі ўтрымоўвалі больш за 10 грамаў каштоўнага металу 585 пробы. У наступныя гады школьная ўзнагарода паступова губляла сваю каштоўнасць. Спачатку проба золата была зніжана да 375, а з 1960-га медаль і зусім сталі вырабляць з тампака – сплаву цынку і медзі. У Беларусі свае медалі вырабляюцца ад 1991 года.
Медаль выпускніка мае форму правільнага круга дыяметрам 40 міліметраў. На адным баку ўзнагароды – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На адваротным баку – сонца з прамянямі, а пад ім выпуклы малюнак раскрытай кнігі і дзвюх пальмавых галін.Вырабляецца з медзі, пакрываецца нітрыдам тытана іонна-плазменным напыленнем.

Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.