Сёння адкрыўся 14 Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014”. Ужо пачаў працаваць горад майстроў, гандлёвыя пункты, канцэртная пляцоўка.

Гасцям фестывалю прапануюць вельмі шырокі асартымент упрыгожванняў, у тым ліку з натуральных камянёў і скуры. Таксама можна набыць вырабы з лазы, каванага жалеза, гліны, лямцу. Майстрыхі з розных гарадоў прывезлі на фестываль абрусы, адзенне, звязаныя кручком. Працуе шмат атракцыёнаў, латарэй.

Падсілкавацца пакуль можна толькі папкорнам і чабурэкамі. Шашлыкі і іншыя стравы, прыгатаваныя на агні, будуць прадаваць бліжэй да вечара.

Вечарам феерверк. Уся праграма тут.

Зараджайцеся фестывальным настроем і ў добрай кампаніі адчуйце гасціннасць Маладзечна!

Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.

Фестывальная песня “Маладзечна”.