Учора, 12 чэрвеня, пасля шасці гадзін вечара выратавальнікам паведамілі пра тое, што гарыць нежылы дом у вёсцы Навасады.

Паведамленне паступіла ад жанчыны, якая прыехала адпачываць на возера.

Калі прыбылі выратавальнікі, драўляны дом гарэў адкрытым полымем звонку.

У выніку пажару згарэлі прыбудаваныя да дома два хлявы, выгараў дах дома, звонку пашкоджаны сцены, паведаміў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Дакладная прычына пажару ўстанаўліваецца. Магчыма, гэта быў падпал або загаранне ўзнікла ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём. Дом закінуты, і каля яго раз-пораз бачылі невядомых людзей.