Аліна Молаш прадстаўляла Міншчыну, жыве ў Мінскім раёне.
Журы адзначыла і іншых ўдзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў у межах 14-а Нацыянальнага фестывалю беларускай песніі і паэзіі:
1 месца – Кацярына Шумская.
2 месца – маладзечанцы Артур Міхайлаў і Наталля Ламака.
3 месца – Лідзія Заблоцкая і Андрэй Грыгор’еў.
13 чэрвеня, у першы дзень фестывалю, таксама адбыўся канцэрт у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.
Праграма другога дня фестывалю
Другі дзень (14 чэрвеня)
Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў
11:00 – Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Малая зала Палаца культуры г.Маладзечна
14:00 – паэтычная гасцёўня “Каб любіць Беларусь…” з удзелам беларускіх паэтаў.
Канцэртная зала Палаца культуры Маладзечна
16:00 – канцэрт сучаснай беларускай песні “Песня мая” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў, вядомых выканаўцаў краіны.
Чысцінскі сельскі дом культуры Маладзечанскага раёна
18:00 – Гала-канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Цэнтральная плошча
19:00 – Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.
Амфітэатр
21:00 – Закрыццё 14-а Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014”.
Гала-канцэрт “Спадчына песняроў”, прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
13 чэрвеня (з 15:00 да 19:00), 14 чэрвеня (з 11:00 да 19:00) працуюць:
Цэнтральная пляцоўка “Я песняй услаўляю Беларусь” – канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечаншчыны (Цэнтральная плошча);
Пляцоўка “Свет дзяцінства” – гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей (гарадскі парк, кінатэатр “Радзіма”).
13 і 14 чэрвеня (з 1100 да 1900) працуюць:
“Горад майстроў” – выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага і вул.Віленская);
“Купляйце беларускае” – выставы-продажы тавараў народнага спажывання (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага і вул.Віленская).
У праграме могуць адбывацца змяненні.
Маладзечна рыхтуецца да нацыянальнага фестывалю (ФОТА)
Нацыянальны фестываль. Дзень першы (ФОТАРЭПАРТАЖ)