Міністр адказаў на пытанне пра зна­чнасць фестывалю:

− Яго значнасць адлюстраваная ў назве − Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Ён адпавядае самым глыбокім мастацкім патрабаванням не толькі маладзечанцаў, але і жыхароў усёй краіны.

   Ці можа фестываль стаць міжнародным:

− Гэта задача будзе выконвацца. Калі мы будзем далучаць выканаўцаў з далёкіх і блізкіх краін, то можам пазбавіцца аўтэнтычнасці, адметнасці Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. А вось далучаць слухачоў і гледачоў з іншых краін − гэта кірунак, у якім мы будзем рухацца, каб надаць фестывалю статус міжнароднага.

   Што рабіць для папулярызацыі бе­ларускай песні:

− У першую чаргу − сістэматычная, велізарная, з вялікім унутраным заахвочваннем і культурай работа сродкаў масавай інфармацыі.

   Якая любімая пес­ня:

− “Купалінка”. Я спяваць не буду… іншы раз, добра? Калі мне дапаможа Міхаіл Якаўлевіч Фінберг, тады мы разам заспяваем.

   Пытанне “Рэгіянальнай газеты”. Калі ў Маладзечне з’явіцца помнік Янку Купалу:

− У нас вядзецца работа ў гэтым накірунку. Як заўсёды, пытанне ў грашовых сродках.  Таму давайце трохі пачакаем. У нас ёсць шмат яшчэ нявыкананых абавязкаў таго ж Міністэрства культуры не толькі перад Янкам Купалам, але, можа, нават у першую чаргу, перад Максімам Танкам, стагоддзе якога мы адзначаем сёлета. Шмат іншых нашых выдатных песняроў. Будзе і Янку Купалу ў Маладзечне помнік таксама.

   Пра “Славянскі базар”:

− Сёлета мы скарачаем фестываль. Ён будзе ад 10 да 14 ліпеня. Бу­дзем больш арыентавацца на тэлегледачоў, выкарыстоўваць новыя сродкі, новыя лічбавыя фарбы.

    Ад рэдакцыі.

Макет помніка песняру ў 2010 годзе зрабіў скульптар Валяр’ян Янушкевіч у межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх Дажынак. Да Дажынак помнік не зрабілі. Потым чыноўнікі назвалі наступную дату – 2012 год, калі святкавалася 130-годдзе паэта. Падчас абласных Дажынак у 2012 годзе тагачасны старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура паведаміў, што тэрміны вытрымліваюць і ён можа з’явіцца ў снежні.

Чатыры гады макету, але помніка дагэтуль няма.

На помнік Купалу ў Маладзечне няма грошай

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна

Відэаапытанне маладзечанцаў. Хто такі Янка Купала?