На відэа віды Віліі са слядамі скіду забруджванняў.
Вечарам і днём пасля вада была без пены. Такая карціна часта паўтараецца. У вёсцы Рыбакі Смаргонскага раёна труба заўсёды выдае некаторую колькасць пены, часам смуроднай, але ніжэй трубы пены звычайна няма. Падобна на начны выкід.
Чые гэта могуць быць скіды?
Добра было б пачуць каментар Смаргонскай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.