Днём 15 чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне, што невядомы мужчына пашкодзіў аўтамашыну “Рэно”. 

 Адбылося гэта на абочыне аўтадарогі Мінск-Калачы-Мядзел ля вёскі Шкленікова.

Мужчына ішоў па абочыне. Падышоў да людзей, якія гандлявалі дарамі лесу. Узяў паўлітровы слоік з лісічкамі і без прычыны кінуў яго ў машыну.

На месца выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі ўстанавілі, што з хуліганскіх намераў пашкодзіў слоікам аўтамабіль 36-гадовы грамадзянін Расіі, які часова пражывае на Мядзельшчыне. 

Гаспадару аўтамабіля прычынены страты не менш чым на мільён рублёў, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Штура.

Мужчыну затрымалі, узбудзілі крымінальную справу за хуліганства.