Знайсці вэб-прыладу можна на сайце narochpark.by. Віртуальны даведнік уключае 74 прыродныя і гістарычныя аб’екты на Мядзельшчыне і Пастаўшчыне. 

– Турыст можа паглядзець фатаграфіі, пазнаёміцца з інфармацыяй па кожным аб’екце і на аснове гэтага сфарміраваць цікавы яму маршрут, – расказала навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку Вольга Яжова.