Другі паўфінал традыцыйнага турніру па міні-футболе на штучным пакрыцці прайшоў 18 чэрвеня.

Каманда “Буддэталі” абыграла “Першы Беларускі” з лікам 5:1 і склала ў фінале пару “Рубіну”.

Матч за першае месца прайшоў 21 чэрвеня. “Буддэталі” абыгралі “Рубін” з лікам 4:1 і, як і летась, сталі пераможцам турніру.

–  У “Буддэталях” гуляюць больш дасведчаныя гульцы – за кошт досведу яны і выйгралі, – пракаментаваў фінальную гульню старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Перавага ў матчы была за “Буддэталямі”. Але ў маладых гульцоў “Рубіна” таксама было нямала галявых момантаў, яны дзве хвіліны ў большасці гулялі, аднак мяч не ішоў у вароты. А гульцы “Буддэталяў” на класе забівалі. Усё роўна футбалісты “Рубіна” трымаліся дастойны.

У гульні за трэцяе месца “Першы Беларускі” быў мацнейшы за “Юніёр” – 4:2.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Ілля Палюховіч з каманды “Рубін”: на яго рахунку 16 галоў.

Вызначылі чатырох лепшых гульцоў турніру – па адным з кожнай наймацнейшых каманд. У пераможцаў ім стаў Аляксандр Ярашэвіч, у “Рубіне” – Сяргей Яноўскі, “Першым Беларускім” – Максім Чабрыцкі,  “Юніёры” – Віктар Сяліцкі.